Фота: Delfi, Scanpix

«Я лічу, гэта толькі пацвярджае, што калі ёсць правіла, будзе выключэнне. Выключэнне толькі пацвярджае правіла…

Напэўна, правіла, што Літва ведае, хто ёсць хто, можа адсеяць мерапрыемствы, якія выкарыстоўваюць для прапаганды. Але адзін чалавек, або некалькі людзей, якія не разумеюць, што адбываецца, заўсёды будуць. Гэта хутчэй выключэнне, якое пацвярджае правіла, бо ўвогуле ў Літве ўсё разумеюць», — запэўніў міністр.

Аднак міністэрства не мае намеру займацца адборам выканаўцаў, сказаў Кайрыс. Па яго словах, гэта можа нанесці шкоду.

«Мінкульт імкнецца пазбягаць такой ролі, каб не станавіцца цэнзарам. Я думаю, бессэнсоўны занятак вызначаць, хто можа выступаць, а хто не, тым больш што мы — дэмакратычная, заходняя краіна.

Мы будзем не надта адрознівацца ад суседзяў на ўсходзе, калі пачнём уводзіць штрафы, складаць чорныя спісы — я думаю, гэтага не трэба рабіць», — сказаў палітык.

Прыклад Біруце Петрыкіце, на яго думку, толькі паказвае, што машына прапаганды дзейнічае. Па словах Кайрыса, ворагу толькі гэтага і трэба.

«Прамой шкоды няма. Мы кажам пра асобныя выпадкі, але бяда ў тым, што іх бярэ на ўзбраенне варожая прапаганда і выкарыстоўвае гэта як вялікую тэму, падзею.

Думаю, чым менш увагі мы будзем надаваць такім непаразуменням, тым будзе прасцей. У адваротным выпадку мы трапляем у мясарубку прапаганды», — сказаў міністр.

Чытайце таксама:

«Мне што, разводзіцца цяпер?» У Літве горача абмяркоўваецца прыезд вядомай літоўскай спявачкі на «Славянскі базар», нягледзячы на вайну

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Жар / Адказаць
19.07.2022
"Думаю, чым менш увагі мы будзем надаваць такім непаразуменням, тым будзе прасцей". Вельмі слушная заўвага, спадару мая павага !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру