Мяркуючы па сацсетках, цяпер усе чацвёра на волі. Мы ўжо пісалі пра тое, што сэрвісы для прызыўнікоў перасталі працаваць некалькі дзён таму.

Сілавікі кажуць, што яны завалодалі базамі людзей, якія звярталіся па дапамогу гэтых рэсурсаў, і намякаюць, што гэтых людзей чакаюць непрыемнасці.

«Прызыўнік.бай»

Затрымліваліся абодва заснавальнікі платформы — Мікіта і Ян. У інтэрв'ю KYKY яны распавядалі, што працуюць цалкам легальна і паспяхова праходзілі шматлікія праверкі сілавікоў.

Гэта не першы сумесны бізнэс хлопцаў — раней яны займаліся дробным прадпрымальніцтвам у розных сферах. Калі верыць ім, на кампанію працавала больш за дваццаць чалавек.

Мікіта, 29 гадоў

Ян, 29 гадоў

«Арміхэлп.бай»

Кампанія працавала больш за чатыры гады і не мела праблем са спецслужбамі. Сузаснавальнікамі былі два сябры, якія не так даўно выйшлі ў запас вайсковай юрыдычнай службы.

Эдуарду 33 гады. Ён капітан юстыцыі запасу. Згодна з інфармацыяй на сайце, быў начальнікам юрыдычнай службы ў некалькіх вайсковых частках у Беларусі.

Яўгену 32 гады. Старшы лейтэнант юстыцыі запасу. Таксама працаваў у розных вайсковых частках. У нейкі час працаваў мадэллю для рэкламы адзення.

Што менавіта здарылася з трэцяй закрытай платформай povestka.by, якая займалася звычайнымі кансультацыямі і была цалкам бясплатнай, няясна. Тэлеграм-канал і чаты платформы былі цалкам выдаленыя 14 ліпеня.

У Беларусі перасталі працаваць сайты, якія кансультавалі прызыўнікоў

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру