ПВТ разаслаў рэзідэнтам ліст з нагадваннем аб падрыхтоўцы паўгадавых справаздач. У лісце (маецца ў распараджэнні рэдакцыі Dev.by) адміністрацыя ПВТ «звяртае ўвагу на тое, што памер адлічэнняў ад выручкі (даходу) з 2 квартала 2022 г. складае 1 працэнт».

У прэс-службе ПВТ пацвердзілі, што стаўка вярнулася да першапачатковага ўзроўню.

Рэзідэнты павінны адлічваць адзін працэнт ад выручкі ў фонд ПВТ паводле прэзідэнцкага Дэкрэта №12 ад 22 верасня 2005 года.

У сакавіку 2022 года быў прыняты ўказ «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі». Ён даў права Саўміну «змяняць памер адлічэнняў, якія праводзяцца рэзідэнтамі ПВТ».

Неўзабаве Саўмін скарыстаўся гэтым правам і павысіў стаўку адлічэнняў да 2% на першы квартал 2022 года. Верагодна, у будучыні Саўмін зноў можа змяняць стаўку.

Звесткі пра тое, колькі грошай у Фондзе ПВТ і як яны выкарыстоўваюцца, не публікуюцца ў адкрытым доступе. У дакрызісныя часы гучалі прапановы аб тым, каб выкарыстоўваць гэтыя грошы на адукацыю «вайцішнікаў» (будучых айцішнікаў). Пра парадак лічбаў можна меркаваць па памеры экспарту рэзідэнтаў ПВТ. У 2020 годзе ён склаў 2,7 млрд даляраў, 1% ад гэтай сумы — 27 млн даляраў. Па выніках 2021 года экспарт склаў 3,2 млрд даляраў, 1% ад гэтай сумы — 32 млн даляраў, 2% — 64 млн даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Не поможет / Адказаць
19.07.2022
Не поможет, нормальные уже уехали, а ненормальные уедут, когда, очередной раз получат дубинкой по голове, или сядут на очередные сутки. Ведь в системе лукашенко и макея нет места умным и продвинутым, в ней только умеющие лизать и подлизывать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру