Пра гэта паведамляе «Медыязона», журналісты якой прааналізавалі публікацыі ў СМІ і сацсетках.

Гарадская рада Бердзічава паведаміла пра гібель 40-гадовага афіцэра Канстанціна Пузырэнкі. У публікацыі не згадваліся яго пасада і званне, аднак на фатаграфіі (якую пасля змянілі) можна было разгледзець пятлічныя знакі ўкраінскай авіяцыі.

Сайт выпускнікоў мінскага сувораўскага вайсковага вучылішча напісаў пра гібель «пры выкананні службовых абавязкаў у Вінніцы» свайго выпускніка, палкоўніка Алега Макарчука.

Пра гібель палкоўніка ВПС Украіны Дзмітрыя Бурдыкі пісаў у сацсетках яго сын. Ён не ўдакладняў месца смерці, але з даты публікацыі журналісты зрабілі выснову, што яго бацька загінуў менавіта ў Вінніцы.

У Вінніцы размяшчаецца камандаванне Вайскова-паветраных сіл УСУ.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
27
Абуральна
0