«Ліга бяспечнага інтэрнэту з 24 лютага выявіла каля 16,6 мільёна фэйкавых паведамленняў аб правядзенні «спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне», а таксама аб Расіі, паведаміла дырэктарка лігі, член Грамадскай палаты РФ Кацярына Мізуліна.

«Дзеці заходзяць паглядзець цалкам бяскрыўдныя ролікі, і на іх ляціць вал відэа з гвалтам і жорсткасцю, фэйкі аб спецаперацыі, проста хлусня пра нашу краіну. Гэта адбываецца ў YouTube, Twitch, TikTok, Wikipedia. Такога роду кантэнт небяспечны для дзіцячай псіхікі і багаты на наступствы», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1