Таксама ён дадаў, што падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе за суверэнітэт і незалежнасць.

«У Турцыі і Украіны ёсць стратэгічны ўзровень адносін, асабліва ў аэракасмічнай і абароннай галіны. Гаворка ідзе аб гадах намаганняў. Турцыя падтрымлівае Украіну баявымі беспілотнікамі, мы таксама закупляем у Украіны турбінныя рухавікі для беспілотнікаў. Мы пабудавалі адносіны з Украінай так, што дае перавагі абедзвюм краінам», — сказаў Байрактар.

Наконт магчымай пастаўкі турэцкіх беспілотнікаў Расіі ён адказаў наступнае: «Мы не рабілі такога і не забяспечвалі іх. Мы таксама ніколі не зробім гэтага. Таму што мы падтрымліваем Украіну, падтрымліваем яе суверэнітэт, фактычна яе барацьбу за сваю незалежнасць».

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1