Па матэрыялах абвінавачання, Віталь пакінуў некалькі каментароў у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» пад пастом, у якім былі размешчаныя фота з супрацоўніцай інспекцыі па справах непаўнагадовых Слаўгарадскага РАУС Анастасіяй Саладухінай.

Тэкст паста утрымліваў інфармацыю аб тым, што супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Слаўгарадскага РАУС у складзе рэйдавай групы наведалі мясцовыя пляжы і месцы адпачынку паблізу вадаёмаў з мэтай інфармавання адпачываючых аб правілах паводзін і бяспекі каля вады.

Абцяжваючай акалічнасцю дзяржабвінаваўца Алена Ісакава «палічыла палітычную і ідэалагічную варожасць».

Віну абвінавачаны прызнаў.

Дзяржаўная абвінаваўца запытвала для Віталя Таргонскага пакаранне ў выглядзе 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу 100 базавых велічынь. Вольга Зарычнюк прысудзіла яму паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ і штраф у 100 базавых велічынь.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9