Джэм Оздэмір

Джэм Оздэмір

«Я не думаю, што з гэтага многае атрымаецца, бо [гэта] грунтуецца на словах Пуціна, [якія] не каштуюць паперы, на якой напісаныя.

Калі вы ўсё яшчэ верыце слову Пуціна, можаце з такім жа поспехам паверыць у Санта-Клаўса або велікоднага зайца. Прыкладна такі ж узровень сур'ёзнасці і дакладнасці», — заявіў Оздэмір.

Міністр у той жа час заклікаў Еўрапейскую камісію быць больш актыўнай у павелічэнні экспарту ўкраінскага збожжа аўтамабільным і чыгуначным транспартам — нават нягледзячы на тое, што сухапутнымі маршрутамі, як лічыцца, немагчыма перавозіць такую ж колькасць збожжа, як па Чорным моры.

«Суседнія краіны і асобныя дзяржавы-члены не могуць зрабіць гэта самастойна. Для гэтага патрабуецца кіраўніцтва Камісіі», — сказаў Оздэмір, заклікаўшы Брусель арганізаваць стварэнне «пастаяннага альтэрнатыўнага маршруту для экспарту збожжа з Украіны».

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1