Як вядома «Нашай Ніве», за кратамі па-ранейшаму некалькі чалавек, якія адмаўляюцца прызнаваць віну. Збольшага гэта тлумачыцца тым, што прызнанне «віны» цягне за сабой абавязак выплочаць нанесеную шкоду па дзесяцікратным мультыплікатары.

Сярод некалькіх фігурантаў, якія застаюцца ў СІЗА, ёсць загадчыкі аддзяленняў.

Тым, хто ўжо выйшаў, у чаканні суда забаранілі выезд з краіны. 

Чытайце таксама: «Справа траўматолагаў»: людзі прадаюць кватэры і дамы, каб разлічыцца са следствам па дзесяцікратным мульціплікатары

Як вядома «Нашай Ніве», абвінавачаным па справе выстаўлены дзесяцікратны мультыплікатар ад «нанесенай шкоды»: у кагосьці сума выкупу перавышае сотню тысяч даляраў.

«Нехта, каб разлічыцца, вымушаны быў прадаць кватэру, нехта — недабудаваны дом. Тыя, хто не прызнаў віну і не сплаціў шкоду, — па-ранейшаму сядзяць. Адказ на пытанні родных кожны дзень ад следчых адзін: «Збірайце грошы», — казалі раней «Нашай Ніве» абазнаныя суразмоўцы. 

Тыя, хто змог кампенсаваць «шкоду», з паніжэннем адпушчаныя на працоўныя месцы. 

Раней мы ўжо ў дэталях паведамлялі сэнс крымінальнай справы. 

Чытайце таксама: «Справа траўматолагаў»: людзей не выпускаюць праз 10 сутак, сталі вядомыя дэталі абвінавачвання

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
29