Фота: histmuseum.by

Фота: histmuseum.by

«На Вітаўта і Ягайлу напісалі скаргу. Стыль скаргі быў такі: «што гэтыя польскія акупанты тут робяць?» — кажуць знаёмыя з сітуацыяй.

Пра тое, што збіраюцца прыбраць экспазіцыю, прысвечаную шляхце (яна ў секцыі геральдыкі), «НН» паведаміла адразу нелькі чалавек з культурнай сферы. 

У Нацыянальным гістарычным музеі адказалі, што цяпер на месцы фігур Вітаўта і Ягайла рэканструкцыя Крэўскага замка.

«Экспазіцыя пра геральдыку ў нас на другім паверсе ёсць. Наконт таго, што заменяць на нешта, звязанае з Расіяй, — не ведаю. Магчыма», — адказалі ў музеі, куды мы патэлефанавалі як наведнікі. 

Скульптуры вялікага князя літоўскага Вітаўта і караля Ягайлы былі ўсталяваныя ў музеі ў 2011 годзе.

Вонкавы вобраз Вітаўта быў адноўлены на аснове выявы з асабістай пячаткі князя. За аснову партрэтнай выявы Ягайлы ўзята пластыка надмагілля караля, гарнітур адноўлены па выяве з абраза «Пакланенне трох каралёў». Над партрэтнымі скульптурамі працавалі мастакі Павел Лук і Юры Піскун.

Вітаўт (1350-1430) з'яўляецца адным з самых вядомых кіраўнікоў ВКЛ. Пры ім тэрыторыя княства значна пашырылася — ад Балтыйскага да Чорнага мора. Разам са стрыечным братам, польскім каралём Ягайлам, Вітаўт узначаліў бітву пад Грунвальдам у 1410 годзе, у выніку якой быў разгромлены Тэўтонскі ордэн.

Ягайла (каля 1362-1434), каб даць рады ціску Тэўтонскага ордэна, вырашыў, што ВКЛ неабходны саюз з Польшчай. Дзеля гэтага ён пасватаўся да польскай каралевы Ядвігі. У 1386 годзе ў Кракаве ён быў ахрышчаны па каталіцкіх звычаях і абвянчаны з ёй. Пасля таго Ягайла ахрысціў паводле заходняга (рыма-каталіцкага) абраду і тых жыхароў ВКЛ, якія да таго часу захоўвалі паганства, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Беларусі. 

Менавіта з Крэўскай уніі, заключанай Ягайлам у 1385 годзе, пачаліся стагоддзі інтэграцыі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, вынікам чаго стала стварэнне ў 1569 годзе Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.

Чытайце таксама: 

«У мэтах адарвання ад Расіі». Царская Расія ці лукашэнкаўская РБ: дзе «Нашай Ніве» працавалася лягчэй

«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА

Клас
7
Панылы сорам
30
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
87