Фота: ДАІ Гродзенскай вобласці

Фота: ДАІ Гродзенскай вобласці

73-гадовы жыхар Вільні, кіруючы аўтамабілем «Таёта», ехаў па райцэнтры ў бок вёскі Будзёнаўка па правай паласе. У нейкі момант ён вырашыў павярнуць налева да крамы, але рабіць гэта пачаў, не заняўшы крайняга левага становішча. У гэты час па левай паласе ў спадарожным напрамку рухаўся 25-гадовы жыхар Ашмянскага раёна на матацыкле.

У выніку няўважлівасці, кіроўца легкавіка сутыкнуўся з матацыклістам. Пасля аварыі кіроўцу матацыкла шпіталізавалі са шматлікімі пашкоджаннямі.

Дарэчы, сам матацыкліст пазбаўлены права кіравання за неаднаразовае перавышэнне хуткасці. Больш за тое, на працягу толькі гэтага года ён ужо прыцягваўся да адказнасці ў якасці «бяспраўніка» і пяць разоў за іншыя парушэнні ПДР. Матацыкл тэхагляд не праходзіў, допуск да ўдзелу ў дарожным руху кіроўца не атрымліваў. А ў кіроўцы аўтамабіля «Таёта» тэрмін дзеяння пасведчання скончыўся яшчэ ў 2019 годзе. А гэта значыць, што ён таксама не меў права на кіраванне, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0