— Сёння з Расіі прагучала чарговая не вельмі цвярозая заява пра нібыта «Судны дзень» для Украіны. Вядома, ніхто не будзе ўспрымаць такое запалохванне. Але паглядзіце, наколькі цынічна казаць такое менавіта сёння [нядзеля, 17 ліпеня] — у чарговую гадавіну знішчэння Расіяй у небе над украінскім Данбасам малайзійскага «Боінга», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ўжо тады Расія ішла да статусу дзяржавы-тэрарыста і да спецыяльнага трыбунала, які дакладна «адбудзецца з нагоды расійскай агрэсіі супраць Украіны».

— Гэта для Расіі будзе Судны дзень. І не ў пераносным сэнсе, не як гучнае выслоўе, а літаральна, — адзначыў Зяленскі.

Нагадаем, 17 ліпеня намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў прыгразіў Украіне «Судным днём» у выпадку ўдару па Крыме. Пад «Судным днём» таксама часта маецца на ўвазе ядзерны апакаліпсіс.

Мядзведзеў прыгразіў Украіне «Судным днём» у выпадку ўдараў па Крыме

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?