Іван Баканаў і Ірына Венядзіктава.

Адпаведныя ўказы размешчаныя на сайце прэзідэнта.

Пры гэтым Баканаў адхілены па артыкуле «Невыкананне (неналежнае выкананне) службовых абавязкаў, якое прывяло да чалавечых ахвяр ці іншых цяжкіх наступстваў альбо стварыла пагрозу такіх наступстваў».

У вечаровым звароце Уладзімір Зяленскі патлумачыў рашэнне вялікай колькасцю калабарантаў у праваахоўных структурах.

«Па стане на сёння зарэгістравана 651 крымінальная вытворчасць адносна дзяржаўнай здрады і калабарацыйнай дзейнасці работнікаў органаў пракуратуры, органаў дасудовага расследавання, іншых праваахоўных органаў. У прыватнасці, больш за 60 работнікаў органаў пракуратуры і суда засталіся на акупаванай тэрыторыі і працуюць супраць нашай дзяржавы», — заявіў Зяленскі.

Раней, 23 чэрвеня, выданне Politico паведаміла пра тое, што рыхтуюцца кадравыя змены і кіраўнік СБУ можа страціць пасаду з-за шэрагу няўдалых аперацый і хуткай акупацыі Херсона.

Баканаў трапіў пад шквал крытыкі, бо рашэнні непасрэдна яго і іншых высокапастаўленых афіцэраў СБУ каштавалі Украіне вялікай часткі тэрыторыі і адзінага акупаванага абласнога цэнтра — Херсона.

Так, кіраўнік мясцовага ўпраўлення СБУ генерал Крываручка загадаў сваім падначаленым эвакуявацца яшчэ да расійскага ўварвання, а ягоны дарадца палкоўнік Садохін, як сцвярджаецца, наогул дапамагаў акупантам.

Таксама СБУ вінавацяць у тым, што яны не ўзарвалі Антонаўскі мост праз Дняпро, што лёгка дазволіла Расіі ўварвацца ў Херсон.

Баканаў — сябар дзяцінства Зяленскага. Да ягонага прэзідэнцтва ён быў юрыстам «Квартала 95» і кіраваў штабам Зяленскага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
п****ц / Адказаць
18.07.2022
Баканов — друг детства Зеленского. До его президентства он был юристом «Квартала 95» и руководил штабом Зеленского.

это п****ц

https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/ru/295605
2
у меня нет друзей / Адказаць
18.07.2022
Баканов — друг детства Зеленского.

вот откуда это все...
блат на блате и блатом погоняет
3
Олег / Адказаць
18.07.2022
У Баканова жена...... гражданка России!!!
Я ору! Просто ору! 
Ну я такой подумал - ну мало ли, второй паспорт, все же все мы из совка вышли.
Но нет! В Украине - вид на жительство! А в фейсбуке - фото с кокошником!
Смысл вообще воевать в агрессором, если мама-папа могут доце позвонить, спросить "как там дела, как ваня, что у него на работе"?
Жесть. Просто жесть. Какой позор
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру