Антываенны плакат у Лондане. Фота: AP

Антываенны плакат у Лондане. Фота: AP

Ён сцвярджае, што за амаль пяць месяцаў 50 тысяч расейскіх жаўнераў альбо загінулі, альбо атрымалі раненні. Яшчэ каля 1700 расійскіх танкаў і амаль 4000 баявых браніраваных машын знішчаныя. Менавіта таму ўкраінская армія цалкам ўпэўненая, што выйграе вайну, заявіў камандуючы Узброенымі сіламі Вялікабрытаніі.

«Расея пачала гэтае ўварванне з намерам захапіць усю Украіну, у Расеі было імкненне захапіць гарады ў першыя 30 дзён, у Расеі было імкненне стварыць расколіны і аказаць ціск на NATO — гэтая Расея трывае няўдачу ва ўсіх сваіх амбіцыях. Яна з'яўляецца яшчэ больш аслабленай, чым была ў пачатку лютага», — сказаў брытанскі вайсковец.

Нагадаем, што «Медиазона» і «Бі-бі-сі» на аснове адкрытых звестак на 15 ліпеня пацвердзілі гібель 4760 расейскіх вайскоўцаў у Украіне.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?