. Фота: vayar.mil.by

Фота: vayar.mil.by

«Што тычыцца перамяшчэння войскаў, то, паводле нашых звестак, там адбываецца працэс ратацыі тых падраздзяленняў, якія знаходзяцца каля нашай мяжы. Адзінае, падчас ратацыі будзе павялічаная колькасць войскаў, якія знаходзяцца каля нашай мяжы.

А па-другое, мы бачым, што пэўныя падраздзяленні — ракетныя падраздзяленні, падраздзяленні супрацьпаветранай абароны, авіяцыйныя падраздзяленні Расійскай Федэрацыі — застаюцца на тэрыторыі Беларусі. Яны могуць выкарыстоўвацца для нанясення ракетных удараў», — сказаў Скібіцкі.

Але наступлення сухапутных падраздзяленняў ён пакуль не чакае:

«Калі казаць пра магутныя ўдарныя групоўкі, перш за ўсё расійскія, якія былі створаныя ў лютым перад уварваннем, то такіх прыкмет няма. Аднак мы не выключаем, што ў далейшым, у залежнасці ад поспеху, які будзе мець праціўнік на нашай тэрыторыі, магчымая перагрупоўка і ўзмацненне расійскай прысутнасці на тэрыторыі Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0