У Ваўкавыскім раёне выйшла з берагоў вадасховішча
Інцыдэнт адбыўся ў суботу. Праз моцныя ападкі ў Ваўкавыскім раёне адбылося перапаўненне Хацькаўскага вадасховішча і ўздым узроўню вады ў рэках Рось і Нятупа, піша Reform.by.
За ліпень у рэгіёне выпала 134,4 мм ападкаў, або 157% ад нормы.
«У выніку аказаліся падтопленымі 60 прыватных падворкаў і 153 дачныя ўчасткі (узровень вады да 40 см) у горадзе Ваўкавыску, гарадскім пасёлку Рось і вёсцы Лічыцы», — адзначылі ў МНС.
Пацярпелых у выніку гэтага прыроднага катаклізму няма.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ