Цудам уратаваны Іван з Паўночнай Македоніі. Фота: Newsflash

30-гадовы Іван адпачываў на пляжы паўвострава Касандра ў Грэцыі, калі яго і яшчэ двух мужчын знесла ў мора моцнай хваляй. Паводле інфармацыі ратавальнікаў, Івану ўдалося ўтрымацца на вадзе, але супраціўляцца адліўнай плыні ён не змог і неўзабаве апынуўся ў адкрытым моры.

Сябры турыстаў паведамілі пра знікненне мужчын у службу выратавання, але ёй, каб прыйсці на дапамогу, спатрэбіўся час.

Каля Івана ж, які апынуўся ў крытычнай сітуацыі, праплываў каляровы надзіманы мячык. І хоць ён, па словах македонца, быў напалову садзьмутым, гэта ўсё адно дапамагло яму пратрымацца на вадзе амаль 19 гадзін, пакуль зніклага турыста не адшукалі ратавальнікі. Таксама яны знайшлі яшчэ аднаго мужчыну, а вось трэцяга сябра знайсці пакуль не ўдалося — ён усё яшчэ лічыцца зніклым без вестак.

Гісторыю шырока асвятлялі грэчаскія СМІ, і ў нейкі момант на сюжэт пра Івана на мясцовым тэлебачанні наткнулася мама хлопчыкаў, якія згубілі мяч. Яна пазнала цацку і паведаміла, што яе дзеці, 11-гадовы Трыфан і шасцігадовы Танос, страцілі мячык 30 чэрвеня, гуляючы на востраве Лемнас.

Лемнас знаходзіцца прыкладна за 130 кіламетрах ад месца выратавання турыста, але за паўтара тыдні мяч аднесла плынню на захад, бліжэй да паўвострава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Жах / Адказаць
17.07.2022
Малайчына, змагаўся. У бальшыні такіх выпадкаў людзі гінуць праз роспач, страх і бязвер'е ў выратаваньне. Проста спыняюць змагацца за жыцьцё. Дарэчы, калі б той мяч быў надзьмуты да плешкі, дык пэўна і трымацца за яго не было б як.
0
Inte / Адказаць
17.07.2022
Загрязнение моря пластиком нарушает природный ход событий для его обитателей
0
Inte / Адказаць
17.07.2022
Какие страны, такие и приключения. У них море, мячик. У нас менты, Окрестина
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру