22-гадовы блогер Харысан Паўлюк з 3,2 мільёна падпісчыкаў у тыктоку публікуе «сацыяльныя ролікі», на якіх ён дае ежу бяздомным, дорыць кветкі мінакам, аплачвае незнаёмцам пакупкі ў краме.

На адно з яго відэа трапіла пенсіянерка ў гандлёвым цэнтры ў Мельбурне.

Жанчына піла каву ў адзіноце, калі яе падышоў Паўлюк. «Прабачце, што турбую вас, можаце проста патрымаць гэта?» — спытаў блогер і даў ёй букет кветак. Потым ён пажадаў пенсіянерцы «добрага дня» і сышоў. Жанчына расплакалася і паклала букет на стол.

Відэа з гандлёвага цэнтра набрала больш за 59 мільёнаў праглядаў і больш за 11 мільёнаў лайкаў.

«Я спадзяюся, што гэта зрабіла яе дзень лепш», — напісаў Паўлюк у апісанні. Ролік завірусіўся ў сацсетках, пра яго напісалі СМІ.

Блогер распавёў Daily Mail Australia, што на гэты і іншыя падобныя ўчынкі яго натхніла паездка ў Лос-Анджэлес, дзе ён убачыў шмат бяздомных людзей.

«Я быў натхнёны і захацеў змяніць характар свайго кантэнту і выкарыстоўваць сваю платформу, каб рабіць нешта добрае і распаўсюджваць дабро. Недастаткова аўтараў выкарыстоўваюць свае платформы на карысць. Я хачу, каб мой кантэнт распаўсюджваў дабро, і, спадзяюся, ён хоць каго-небудзь натхніць», — заявіў ён.

Выданне адзначае, што на «кранальных» відэа ў тыктоку і на ютубе блогер зарабляе ад 10 да 15 тысяч даляраў у месяц дзякуючы партнёрству з брэндамі і спонсарам.

Журналісты ABC Radio Melbourne знайшлі жанчыну, якую Паўлюк зняў у гандлёвым цэнтры: яна адчувае сябе не шчаслівай, а «абесчалавечанай» пасля таго, як выкладзенае без яе згоды відэа паглядзелі каля 60 мільёнаў разоў.

«Ён перапыніў мой адпачынак, зняў і загрузіў відэа без маёй згоды і цяпер зарабляе на гэтым шмат грошай. Паблажліва думаць, што любая жанчына, асабліва пажылая, будзе ў захапленні ад таго, што нейкі незнаёмец падарыў ёй кветкі. Шчыра кажучы, я нават не хацела везці букет дадому», — сказала гераіня віруснага роліка, якая пажадала застацца ананімнай.

Ужо ў вечар здымак сяброўка паказала пенсіянерцы відэа з інтэрнэту з яе ўдзелам. Пазней ёй стала прыходзіць больш паведамленняў, аб выпадку ў гандлёвым цэнтры напісаў таблоід.

Спачатку для мяне гэта быў проста жарт, але потым я адчула сябе абесчалавечанай. Я адчуваю сябе клікбейтам.

У артыкуле гаворыцца, што блогер здзяйсняе «спантанныя акты дабрыні». «Гэтыя фальшывыя рэчы — не спантанныя акты дабрыні», — сказала жанчына.

Каманда блогера заявіла, што ён здымае відэа ў грамадскіх месцах, таму не абавязаны пытацца згоды людзей, якія трапілі ў кадр.

«Ён не хацеў, каб нешта, прызначанае для распаўсюджвання любові і спагады, выклікала ў каго-небудзь непакой. Хоць дагэтуль ён сутыкаўся толькі з удзячнасцю, калі хтосьці засмучаны, то не павінен саромецца пісаць яму на электронную пошту» — адказалі прадстаўнікі блогера.

 Праз кавід страціў працу і ад няма чаго рабіць пачаў здымаць ролікі. Гісторыя Хабі Ламэ, самага папулярнага тыктокера свету

«Прачытала верш на ферме — і атрымала 200 тысяч лайкаў». Беларуска з вёскі стала сапраўднай зоркай тыктока

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
3,2 мільёна падпісчыкаў у тыктоку / Адказаць
17.07.2022
"«Я спадзяюся, што гэта зрабіла яе дзень лепш», — напісаў Паўлюк у апісанні. Ролік завірусіўся ў сацсетках, пра яго напісалі СМІ."

не факт. але тое, што гэты Падлюк зарабіў на гэтым - гэта факт

а жанчына можа проста хацела папіць каву ў адзіноце...

https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/295568
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру