Журналіст спытаў у прадстаўніка ГУР, ці можа Украіна выкарыстоўваць сістэмы HIMARS і М270 па тэрыторыі Крыма.
«На сённяшні дзень Крымскі паўвостраў стаў проста хабам перасоўвання ўсёй тэхнікі і ўзбраення, якое ідзе з РФ у паўднёвыя раёны нашай дзяржавы…
Па-другое, вы бачыце, наколькі актыўна выкарыстоўваецца сёння Чарнаморскі флот РФ для нанясення ракетных удараў па нашай тэрыторыі. У першую чаргу гэта сістэмы «Калібр», фрэгаты, малыя ракетныя караблі, падлодкі, якія на пастаяннай аснове нясуць баявое дзяжурства, чакаюць каманды, і потым робяць пускі, нягледзячы на час сутак…
Таму гэта таксама адна з цэляў якія неабходна паражаць, каб гарантаваць бяспеку нашых грамадзян, нашых аб'ектаў і ўвогуле Украіны», — сказаў ён.
Кіеў узяў абавязацельства не выкарыстоўваць HIMARS для атакі тэрыторыі Расіі. Але ж Крым — гэта Украіна. Праўда, пакуль HIMARS такой далёкасці дзеяння ва Украіны няма.





