Адзначаецца, што расіяне ўчынілі атакі на паўночным захадзе ад Славянска, на паўднёвым усходзе ад Северска, уздоўж трасы Бахмут-Лісічанск, на паўднёвым усходзе ад Бахмута і на паўднёвым захадзе ад Данецка.
Гэтыя атакі па-ранейшаму носяць дробнамаштабны характар і ў асноўным не ўвянчаліся поспехам, але яны могуць сведчыць пра тое, што расійскія войскі спрабуюць аднавіць свае наступальныя дзеянні на Данбасе. Калі аператыўная паўза сапраўды скончылася, расіяне, хутчэй за ўсё, працягнуць і пашыраць такія атакі ў найбліжэйшыя 72 гадзіны.
ISW піша, што расіяне могуць чаргаваць больш кароткія паўзы з узмацненнем нападаў на працягу некалькіх дзён, перш чым перайсці да поўнамаштабнай наступальнай аперацыі.
Адзначаецца, што дзесяцідзённай аператыўнай паўзы замала, каб цалкам аднавіць сілы для буйнамаштабных наступальных аперацый, і расійскія вайскоўцы, падобна, адчуваюць пастаянны ціск, каб аднавіць і працягнуць наступ.
Таксама ISW адзначае, што расійскія сілы працягвалі абараняць пазіцыі ў напрамку Харкава, каб не дапусціць прасоўвання ўкраінскіх войскаў да мяжы з Расіяй.
ISW дадае карты баявых дзеянняў:





