Падпалкоўнік Валер Сахашчык выступіў з заклікам да беларускіх вайскоўцаў не браць удзелу ў агрэсіі супраць Украіны. Скрыншот з відэа
«Шмат каго ўзбударажыла прамова Пракоп’ева на Форуме ў Берліне, дзе ён прапанаваў прыставіць Ціханоўскай прэм’ер-міністра, якога «ведае ўся Украіна», — напісаў у сябе ў фэйсбуку журналіст Зміцер Панкавец. — Людзі сталі гадаць, хто гэта? Сяргей Бульба (Чыслаў, стваральнік «Белага легіёна» — НН)? Сяргей Міхалок (спявак з Brutto — НН)?
Мне адразу некалькі чалавек сказалі, што гаворка пра легендарнага экс-камандзіра берасцейскай дэсантнай брыгады Валерыя Сахашчыка, яшчэ вядомага як «Чорны арол». Гэта той самы афіцэр, які ў пачатку вайны ва Украіне звярнуўся з эмацыйным спічам да беларускіх вайскоўцаў, каб яны не смелі выконваць злачынныя загады Пуціна і Лукашэнкі. Тое відэа набрала шмат тысяч праглядаў.
Спытаў у Пракоп’ева, ці праўда гэта. Кажа, не магу ні пацвердзіць, ні абвергнуць», — піша Панкавец.
«Падышоў бы Сахашчык на ролю «беларускага Чэрчыля»? — запытваецца журналіст.
Прадпрымальнік і ідэолаг стварэння палка «Пагоня» Вадзім Пракоп'еў мяркуе, што для перамен у Беларусі патрэбны дадатковы лідар-сілавік у атачэнні Святланы Ціханоўскай, прычым гэтая постаць павінна быць прымальная Украіне.
Полк Каліноўскага і больш малалікі полк «Пагоня» — беларускія добраахвотніцкія часці ў складзе ўкраінскія арміі, якія ўтварыліся пасля нападу Расіі на Украіну. Многія іх байцы адкрыта кажуць, што іх мара — пасля вызвалення акупаваных украінскіх тэрыторый вызваліць і Беларусь. Аднак такі гіпатэтычны сцэнар немагчымы без дапамогі Украіны і Польшчы, што многім падаецца маларэальным.






ды гэта шматкроць горш за саўгасную.
давайте зрить в корень, как говорится, господа.
военные - что они умеют? только шпацировать-воевать
это действительно то, что нужно нашей мирной стране?