Алег Груздзіловіч

Алег Груздзіловіч

«Мінсктранс» фактычна адмовіўся ад часткі свайго грашовага патрабавання, расказала Свабодзе жонка Алега Мар’яна Груздзіловіч, якая была на працэсе. Груздзіловічу выставілі суму 5980 рублёў 11 капеек, аднак пазоўніца паведаміла, што ўсю гэтую суму ўжо цалкам сплацілі іншыя асобы. Таму пракурор папрасіў лічыць гэты пазоў выкананым. Суддзя прыняла гэта «да ўвагі» і абвясціла, што пасяджэнне, на якім вынесуць канчатковае рашэньне, пераносіцца на 25 жніўня 2022 года на 14.15.

Агулам «Мінсктранс» выставіў Алегу Груздзіловічу, які адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15, тры грамадзянскія пазовы — за спыненне транспарту падчас акцый летам і восенню 2020 года на агульную суму больш як 56 тысяч рублёў.

22 ліпеня ў Маскоўскім раённым судзе, а 25 ліпеня ў Фрунзенскім раённым судзе Мінску разгледзяць яшчэ два пазовы «Мінсктранса» да Алега Груздзіловіча.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4