Сістэма HIMARS

Сістэма HIMARS

Па словах міністра, адпаведныя абавязацельствы ён прапісаў у лісце свайму амерыканскаму калегу. У ім Рэзнікаў удакладніў, што Украіна будзе выкарыстоўваць пастаўленую зброю для стрымлівання ворага і дэакупацыі часова акупаваных тэрыторый.

Да таго ж, Пентагон цікавіўся, ці будзе Кіеў прымяняць гэтую зброю па акупаваным Крыме.

«Я сказаў, што ў нас дастаткова стратэгічных аб'ектаў на акупаваных расіянамі ўкраінскіх тэрыторыях. На што ён (кіраўнік Пентагона Лойд Осцін) адказаў: мы цябе зразумелі», — распавёў Рэзнікаў.

Акрамя таго, Украіна вядзе перамовы са Злучанымі Штатамі Амерыкі адносна дальнабойных ракет для амерыканскіх РСЗА.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
10