Фота: Delfi

Фота: Delfi

«Літоўскія палітыкі з каленкамі, якія трасуцца, выконваюць партыю ў палітычным балеце», — напісала былая прэзідэнтка Літвы. Пасля таго, як Еўракамісія (ЕК) у сераду даручыла дазволіць транзіт падсанкцыйных расійскіх тавараў у Калінінград для патрэб гэтага эксклава, Грыбаўскайце заявіла, што літоўскія палітыкі павінны былі паведаміць пра гэтае рашэнне, не прыкрываючыся Еўракамісіяй.

«І трэба было адкрыта сказаць, што рашэнне было прынятае пасля кансультацый з партнёрамі і ЕК. І не трэба было хавацца за спіну Еўракамісіі», — напісала Грыбаўскайце.

«Пакуль кіруючая палітычная эліта дэманструе няздольнасць прымаць стратэгічныя рашэнні ў сферы знешняй палітыкі. Вось чаму мы бачым кіданні і нікчэмную камунікацыю», — лічыць яна.

Літва прыпыніла транзіт некаторых расійскіх тавараў у Калінінград пасля ўступлення ў сілу санкцый ЕС, абвешчаных у сувязі з уварваннем Масквы ва Украіну, і заявіла, што зрабіла гэта на падставе папярэдніх дырэктыў ЕС, якія забараняюць транзіт.

Прадстаўнікі Літвы і Еўрапейскай камісіі ў апошнія тыдні праводзілі кансультацыі па новых кіруючых прынцыпах пасля абурэння Расіі з нагоды прыпынення транзіту сталі ў чэрвені. Прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманіце заявіла ў чацвер, што было б нерацыянальна працягваць спрэчку пра Калінінградскі транзіт з заходнімі партнёрамі і заклікала да далейшай падтрымкі Украіны, якая абараняецца ад Расіі, і да новых санкцый супраць Масквы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?