Гэтым займаліся работнікі вытворча-складскога комплексу, што займаўся аптовым продажам рыбы.
40-гадовы начальнік і тры супрацоўніцы дадавалі фарбавальнікі і кансерванты ў кету, а потым прадавалі яе пад выглядам стронгі ў буйной гандлёвай сетцы.
На ўпакоўцы была непраўдзівая інфармацыя пра стронгу. Такім чынам за май прадалі не менш за 2,5 тоны прадукцыі.
Работнікі прадпрыемства затрыманыя і знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Заведзеная крымінальная справа.