Пётр Фіяла
«Што адназначна праблематычна — гэта ўключаць энергетыку ў гэтыя санкцыі, бо павінна выконвацца правіла аб тым, каб санкцыі аказвалі больш сур'ёзны эфект на Расію, чым на краіны, якія ўводзяць санкцыі», — сказаў чэшскі прэм'ер.
Па ягоных словах, у сёмы пакет будуць уключаныя:
- забарона на імпарт расійскага золата;
- больш шырокі пералік тавараў падвоенага прызначэння, якія забароненыя да ўвозу ў Расію;
- персанальныя санкцыі.
Фіяла растлумачыў, што Еўракамісія рыхтуецца прадставіць чарговы санкцыйны пакет у найбліжэйшыя дні. Дзяржавы-члены ЕС могуць ухваліць яго адразу пасля гэтага.





