Падчас перамоваў
Бакі дамовіліся забяспечыць сумесны кантроль у партах і бяспеку на маршрутах праходжання суднаў са збожжам. Турцыя пры падтрымцы ААН абавязалася сачыць за занятымі падчас транспартавання караблямі, каб выключыць кантрабанду зброі.
На наступным тыдні Украіна і Расія зноў сустрэнуцца ў Турцыі па «збожжавым пытанні», дзе плануецца падпісаць выніковы дакумент.
Кіраўнік ААН назваў сённяшнія перамовы ў Стамбуле па пытанні экспарту ўкраінскага збожжа «промнем надзеі». Ён паведаміў, што Расіі і Украіне трэба будзе яшчэ вырашыць тэхнічныя пытанні і паспадзяваўся, што бакі прыйдуць да афіцыйнай дамоўленасці на наступным тыдні.
«Сёння ў Стамбуле мы ўбачылі важны крок наперад да забеспячэння бяспечнага і надзейнага экспарту ўкраінскіх прадуктаў харчавання праз Чорнае мора», — заявіў ён.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вячэрнім відэавыступленні адзначыў:
«Мы сапраўды прыкладаем значныя намаганні, каб аднавіць пастаўкі харчавання на сусветны рынак. І я ўдзячны Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Турцыі за адпаведныя намаганні. Поспех гэтай гісторыі патрэбен не толькі нашай дзяржаве, але і, без перабольшання, ва ўсім свеце. Калі атрымаецца зняць расійскую пагрозу суднаходству ў Чорным моры, гэта здыме вастрыню сусветнага харчовага крызісу».
Нельга выключаць, што прагрэс па пытанні вывазу збожжа можа быць нейкім чынам звязаны з пытаннем калінінградскага транзіту, пра вырашэнне якога з саступкамі для Расіі было паведамлена сёння. Магчыма, адбываецца своеасаблівы размен, калі бакі ідуць на ўзаемныя кампрамісы ў жыццёва важных для розных бакоў пытаннях.
Чытайце таксама:
Еўракамісія дазволіла транзіт падсанкцыйных тавараў у Калінінград





