Ужо абсталяваная вялікая зала для заняткаў з адмысловымі мацаваннямі, зачэпамі, карабінамі на сценах. Прадугледжана некалькі трас рознага ўзроўню складанасці — і для альпіністаў-пачаткоўцаў, і для прафесіяналаў. А паколькі скалалазанне ўваходзіць у праграму Алімпіяды, пабудаваная і алімпійская траса, расказаў дырэктар стадыёна Аляксандр Бут-Гусаім.

Займацца на скаладроме змогуць дзеці са спартшкол, прафесійныя спартсмены і аматары са спортклубаў. Таксама плануецца, што аб'ект можна будзе арандаваць для карпаратываў і святаў.

Зараз на скаладроме не хапае яшчэ некаторага абсталявання: страховак, матаў, карабінаў, вяровак, скалалазных туфляў і іншага. Дырэктар спадзяецца, што завяршыць закупкі атрымаецца да верасня-кастрычніка, пасля гэтага скаладром можна будзе адкрываць.

Акрамя таго, расказаў Бут-Гусаім, на тэрыторыі «Дынама» пабудаваны яшчэ і цір. Ужо амаль завершаная яго прыёмка, прапрацоўваецца пытанне размяшчэння новых спартыўных школ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0