Расія мае багата сістэм С-300 і ў апошні час стала выкарыстоўваць іх для ўдараў па наземных цэлях. Пра гэта таксама паведамляў амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).






Мінабароны Украіны паведаміла пра ракетны удар па Мікалаеве пераробленымі ракетамі сістэмы супрацьпаветранай абароны С-300. Адзначаецца, што раніцай ад удару пацярпелі жылыя будынкі і аб’екты сацыяльнай інфраструктуры.