Фота: Следчы камітэт
Устаноўлена, што сямейная пара з Бабруйскага раёна на пачатку ліпеня ў прывезеным для рамонтных работ грунце знайшла снарад. Каб пазбегнуць выбуху ў сваім двары, яго выкінулі ў меліярацыйны канал недалёка ад дома.
Пра гэта даведаўся бацька жанчыны, які гасцяваў у пары. Ён дастаў снарад з вады і вырашыў распілаваць яго электраінструментам.
У выніку адбыўся выбух, якім пенсіянеру адарвала частку левай нагі. Ён дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане, але цяпер яго жыццю нічога не пагражае.





