Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 1 з 2

Уладзімір Цэслер. Фота: Сяргей Осіпаў

16.07.2022 / 10:51
Бел / Łac / Рус

«Лукашэнка будзе выкраслены з гісторыі. А наступным кіраўніком стане жанчына. Магчыма, не Ціханоўская». Гутарка з Уладзімірам Цэслерам 37

Да канца ліпеня на адной з цэнтральных плошчаў Вільні будзе змяшчацца выстава знакамітага мастака Уладзіміра Цэслера. Збор твораў пад назвай Hitlerkaputin аб'ядноўвае працы, прысвечаныя беларускай рэчаіснасці ды тэме расійскага ўварвання ва Украіну. «Наша Ніва» патэліла творцу, каб распытаць пра канцэпт праекта, траўмы беларускага грамадства за часы кіравання Лукашэнкі і адчуванні ад эміграцыі.

Уладзімір Цэслер. Фота: Сяргей Осіпаў

Уладзімір Цэслер. Фота: Сяргей Осіпаў

«Наша Ніва»: Як узнікла ідэя праекта Hitlerkaputin і колькі яна выспявала ў вашай свядомасці?

Уладзімір Цэслер: Cпецыяльна не займаўся гэтым цыклам як праектам. У праект аформілі арганізатары выставы. Чаму так назвалі? Бо спадабаўся адзін з мемаў. Цягам двух апошніх гадоў займаюся пераважна графікай. За гэты час назапасіў багата матэрыялу. Вось і прыйшоў час яго ўпарадкаваць ды прэзентаваць

Ідэі прыходзяць імгненна, быццам бліск маланкі цябе азарае. Пасля яе матэрыяльна абрабіць, выканаць у фарбах — гэта, з большага, руціна. Пачынаеш нейкі спосаб, як яе ўвасобіць, аналізуеш тэхніку, пераглядаеш матэрыялы, што ёсць пад рукой. Проста давесці, як яна павінна выглядаць. Можа, штосьці спатрэбіцца сфатаграфаваць альбо ўзяць нешта гатовае. Але гэта працэсы, што наўрад ці будуць цікавыя чытачам, бо з'яўляюцца проста складнікамі шэраговага рабочага працэсу.

«НН»: Які з постэраў Hitlerkaputin мае для вас найбольш асабісты сэнс?

УЦ: Не стаўлюся да іх як да любімых, альбо нелюбімых прац. Бо душой прыкіпаеш выключна да таго праекта, у працэсе стварэння якога знаходзішся. Бо пражываеш жыццё з ім і праз. Таму што калі трымаць у галаве ўсе свае ўдалыя альбо няўдалыя працы, напэўна, звар'яцееш.

Тым не менш, калі абіраць нешта выбітнае, то адзначу «Загрузка. Беларусь 97 адсоткаў». Хай сабе на выставу яна не трапіла, але — па зразумелых прычынах — апошнім часам да яе сэрца ляжыць усё болей. Яна імгненна нарадзілася, імгненна была зроблена, бо не вымагала нейкіх дадатковых рэсурсаў.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Vladimir Tsesler (@vovatsesler)

І ведаеце, што яшчэ цікава — у Маскве, на Арбаце ёсць «мур Цоя», які пастаянна абнаўляецца графічна. І нядаўна даслалі адтуль фатаграфію, дзе «Загрузцы» адвялі ледзьве не палову будовы. Значыцца, людзям таксама гэты пасыл, гэтая ідэя блізкія.

«НН»: Выстава мае назву Hitlerkaputin, аднак замест Пуціна яе галоўным тварам застаецца Лукашэнка. Ці можна ставіць між гэтымі дыктарамі знак роўнасці?

УЦ: Не, канешне. Расійскі кіраўнік — куды больш складаная асоба. Наш у параўнанні з ім смешны. Тут маштабы нават складана супастаўляць.

Фота: Антон Туркоў

Фота: Антон Туркоў

«НН»: Гара Рашмар з тварамі Лукашэнкі — адзін з найбольш яркіх постараў на выставе. З вашага пункту гледжання, які твар беларускага палітыка праўдзівы? Якім ён увойдзе ў гісторыю?

УЦ: Калі шчыра, спадзяюся, што ў гісторыю ён увогуле не трапіць. Альбо будзе адтуль выкраслены пасля ўсяго таго, што зрабіў. Разумею, што вы за выраз вы мелі на ўвазе, але нават у вобразным кантэксце не магу ўявіць варыянт, які ўвекавечвае гэтага чалавека.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Vladimir Tsesler (@vovatsesler)

«НН»: Якую з траўм, што атрымала наша грамадства за часы кіравання Лукашэнкі, складаней за ўсё будзе вылечыць?

УЦ: Адну не вылучыць і яе наступствы не купіраваць.

Бо ўсё мінулае, што папярэднічала ўтварэнню незалежнай Беларусі, і сёння яшчэ адбіваецца на людзях. Так, ужо некалькі генерацый тут сфарміравалася, але цяжар савецкага часу ўсё роўна нікуды не падзеўся. Чым хутчэй мы ад яго пазбавімся, забаронім прывідам мінулага травіць дзень сённяшні, тым хутчэй атрымаем шанец аднавіцца.

Ведаеце, вельмі даўно ў Мінску праходзіла выстава графіці, на якой мне дзіва як спадабалася адна з прац. Яна адлюстроўвала неба ды контурам ішоў край зямлі. На небе — схематычная выява касмічнага карабля з усімі стрэлкамі ды тлумачэннямі, як кожны з вузлоў працуе, як стыкоўка адбываецца, прадзіманне і гэтак далей. Такі найскладанейшы тэхнічны пашпарт. Навокал — касманаўты, што вандруюць па неабсяжнай прасторы. А ў самым нізе змешчаны маркотны воз з п'яным мужыком у якасці кіроўцы. Над чалавекам фраза дробнымі літарамі: «А па рацэ плыве сякера…». Вось такія два палярныя светы з дэманстрацыя таго, які чалавеку сярэднестатыстычнаму больш блізкі. Як падаецца, выбітнае адлюстраванне адказу на ваш запыт.

«НН»: На адкрыццё вашай выставы прыязджала Святлана Ціханоўская і, наколькі ведаю, давала вельмі цёплыя водгукі вашым працам. Кім бачыце яе ў сваёй сістэме каардынат?

УЦ: Прэзідэнтам, відавочна. Мы за яе галасавалі — і сталі сведкамі перамогі на выбарах, як бы пасля ні складваліся падзеі. Дарэчы, маю ўпэўненасць, што наступным легітымным кіраўніком Беларусі будзе якраз жанчына. Магчыма, не Ціханоўская (нягледзячы на тое, што яе цалкам падтрымліваю), аднак абавязкова жанчына.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Vladimir Tsesler (@vovatsesler)

Чаму? Рацыянальна наўрад ці растлумачу. Але прааналізуйце ўсё, што адбывалася ў 2020-м — і пабачыце, што ў рэвалюцыі ледзьве не адразу адчуваўся магутны жаночы ўплыў. Да таго ж жанчына здольная цаніць прыгажосць, мастацтва. І, што важна, яна ніколі б не распачала — і не распачне — вайну.

«НН»: Прызнайцеся, ці разглядалі сябе калі-небудзь завадатарам палітычных пераменаў?

УЦ: Калі людзі, з якімі глядзелі на свет аднолькава, прасілі, тады дапамагаў, бо бачыў праз такія дзеі спосаб выказаць грамадзянскую пазіцыю. На нешта большае не замахваўся ніколі. Але, лічу, мастакам ўвогуле не абавязкова лезці з галавой ў гэтыя справы. Яны здольныя выказваацца праз працу — хай сабе нават праз адлюстраванне годнага надвор'я, як імпрэсіяністы.

Дый стрэс, які з'яўляецца неад'емнай часткай палітыкі, уплывае на творчы люд кардынальна. Хтосьці ціску не можа трываць увогуле — і з'язджае, напрыклад, у вёску, каб працягваць працу. Людзі розныя, таму адным трэба пастаянна адчуваць сябе у самым цэнтры віра падзей, а іншым важна, каб нават цвыркуны праз строкат не парушалі ідылію.

«НН»: Як вы прапускаеце вайну праз сябе?

УЦ: Складана апісаць тое, што адбываецца ў душы — пад адной рысай дакладна б усе эмоцыі не змясціліся б і не падсумаваліся. Амплітуда велізарная, палярная нават. Суперажыванне прысутнічае заўсёды, гэта дакладна. А вось далей спектр максімальна разнастайны.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Vladimir Tsesler (@vovatsesler)

Пачуццё калектыўнай віны? Перастаў з ім змагацца, бо з сітуацыяй у Беларусі асабіста нічога не магу зрабіць. Хіба што спадзявацца на перамены. Яны ж могуць адбыцца і без нашага прамога ўдзелу, праўда? Такія выпадкі ў гісторыі былі. Як складзецца насамрэч, не ведаю, але спадзяюся, вынікі гэтых пераменаў задаволяць усіх.

«НН»: У свае часы вы гулялі ў тэлеклубе «Што? Дзе? Калі?». Зараз за тым люстраным сталом на пытанні адказваюць прапагандысты. Гэта дэградацыя выключна тэлебачання ці грамадства як існага?

УЦ: Мяркую, гэта рэчы, што між сабой не звязаныя ўвогуле. У кіраўнікоў праекта, напэўна, меліся ўласныя рэзоны такую гульню зладзіць. Прапагандыстам, відаць, таксама было што сказаць — бачым жа, што яны і ў нас, і ў Расіі (тыя ж Кісялёў, Салаўёў) за словам у кішэню не лезуць. Вось і супалі жаданні адных з магчымасцямі іншых.

Прапагандысты паспрабавалі сілы ў «Што? Дзе? Калі?» — чым скончылася?

А ўжо чаму гэтыя людзі абіраюць настолькі «своеасаблівую» рыторыку, пытанне не да майго сумлення.

«НН»: Што для вас больш балючае: эміграцыя фізічная ці душэўная?

УЦ: Яны неадрыўныя адно ад аднаго. Ты залежыш ад эмоцый, бо фізіялогія цалкам завязаная на псіхалагічным стане, на псіхасаматыцы. Калі ж нешта карціць фізічна, то і на душы так сабе. Адпаведна, у адрыве ад дома, ад каранёў не падмануць ні цела, ні розум. Таму калі ўзнікае спакуса збегчы ад рэальнасці, адразу сябе абсякаеш, намагаешся, наадварот, сабрацца.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Vladimir Tsesler (@vovatsesler)

«НН»: Што ў 2020-м мы зрабілі не так — ці што робім не так зараз, калі апынуліся раскіданымі па свеце і ўсё яшчэ не аб'ядналіся дома?

УЦ: Ды ўсё правільна было — так, як мае быць.

Проста зараз становіцца відавочным, што нам не далі б давесці тую справу да перамогі. Калі б вагі шаляў пачалі хіліцца ў іншы ад Лукашэнкі бок, напэўна, сюды б высадзіліся «зялёныя чалавечкі», дасланыя Расіяй. А пасля распачалася б крывавая мешаніна — ніхто з кіраўніцтва «брацкіх народаў» не паскупіўся б на ахвяры.

«НН»: Што б прапанавалі беларусам у якасці нацыянальнай ідэі?

УЦ: Ды ўсё ў нас ужо ёсць! І стойкасць, і адзінства, і прага да пераменаў. Ніхто не здолеў згуртаваць беларусаў так, як Лукашэнка! Навошта нешта новае выдумляць? Усё і так скончыцца добра.

«НН»: Хутка?

УЦ: У юныя гады адказаў бы адназначна — так. Усё таму што маладыя больш рэактыўныя, імклівыя і ўпэўненыя, што ўсё ведаюць. Узрост — гэта ўжо пра вопыт, пра сумневы. Таму зараз магу толькі прапанаваць пачакаць. А там ужо паглядзім, куды ўсё прыйдзе.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук — на волі
Палітзняволеную маці дваіх непаўналетніх дзяцей будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў 2
У цэнтры Гомеля хтосьці зрабіў мемарыял загінулым кіраўнікам ПВК «Вагнер» 3
У Мінску затрымалі 21-гадовага слесара, які зрабіў фота ў міліцэйскай форме 3
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
16 1
Фіскарс / Адказаць
16.07.2022
Прытамілі са сваімі кіраўнікамі. Спадзяюся не будзе ніякіх кіраўнікоў, а будзе вернутая законная Канстытуцыя 1994 года, адбудуцца выбары у парламент, а ён абярэ старшыню Вярхоўнага Савета, як у свой час быў Шушкевіч. І ні якіх прэзідэнцкіх выбараў цягам некалькіх гадоў. Дайце спокуй. Беларусі патрэбная парламенцкая краіна, а не кіраўнікі з табакеркі.
2 4
асобая пачытацельніца / Адказаць
16.07.2022
«Наша Ніва» патэліла творцу,

што-што з яго целам зрабіла?
патэліла - гэта ад слова "тело" ці слова "патэльня"?

п.с. насамрэч прыкольнае слаўцо - мне нра)

0 6
жэстачайшэ мяккая дыктатарка / Адказаць
16.07.2022
"Расійскі кіраўнік — куды больш складаная асоба. Наш у параўнанні з ім смешны. Тут маштабы нават складана супастаўляць."

гэта само сабой. бо цяжка супаставіць масштабы краін найперш - буйную па тэрыторыі шматнацыянальную расею з адносна кампактнай монаэтнічнай Беларуссю


Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 37 /
Загружаецца...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
У Францыі 22-гадовы футбаліст пагражае скокнуць са 100-метровай вышыні
ЗША застаюцца без пандаў. Кітай забірае ўсіх назад
Больш за 50 чалавек загінулі ў выніку выбуху ў мячэці Пакістана 1
«У Беларусі абышлося б даражэй». Блогерка адсвяткавала вяселле на Паўночным Кіпры і распавяла, колькі гэта каштуе 2
«Вірус нікуды не знік». Мінздароўя папярэджвае пра важнасць вакцынацыі супраць грыпу і кавіду
Зяленскі разам з рабінамі ўшанаваў памяць ахвяр Бабінага Яра 2
Экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук — на волі
Усяго патроху
«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК 3
У Англіі 16-гадовы падлетак спілаваў 300-гадовы клён — дрэва Робін Гуда. Грамадскасць у шоку 4
Легендарны Лех Валэнса святкуе сёння 80-годдзе 5
«Нашы пошукі мураванкі мелі і ўтылітарную мэту». Археолаг расказаў пра сёлетняе сенсацыйнае адкрыццё на Крэўскім замку 1
Фота / Відэа
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 15
Зʼявілася відэа ДТЗ у Баранавічах, у якім загінулі кіроўца і пасажыр матацыкла 6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 12
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 25
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 11
«Мы ў натуры трапілі ў гатэль». У сацсетках абураюцца захопленым відэа пра беларускую турму. Але не ўсё так проста 14
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
Самае лайканае
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 12
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 4
«Вельмі шкада, Уладзімір». Хілары Клінтан падкалола Пуціна 8
«Жонка часам не разумее, чаго ад яе хоча дачка». Беларус і полька выхоўваюць дзіця адразу на дзвюх мовах 8
Найбольш рэакцый
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
У Мінску 11-гадовая дзяўчынка спрабавала забіць сваю маці  12
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця 34
Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося 8
Гарачыя тэмы
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 12
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 25
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 12
«Мы ў натуры трапілі ў гатэль». У сацсетках абураюцца захопленым відэа пра беларускую турму. Але не ўсё так проста 15
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту» 7
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
Затрымалі былога выкладчыка БДУІР. За каментары, якія ён даўно выдаліў — ГУБАЗіК паказаў, як іх захоўвае 6
«У гэтым тэлефоне на пару гадоў калоніі». Беларусы расказалі, як праходзяць праверкі на мяжы з Польшчай 3
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх