Па матэрыялах абвінавачання, у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску 20-гадовы Арцём падчас «несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» выходзіў на праезную частку аднаго з праспектаў, блакаваў рух грамадскага транспарту, выкрыкваў лозунгі, не падпарадкоўваўся патрабаваннямі прадстаўнікоў улады.

Акрамя таго, увечары 1 студзеня 2022 года ён нібыта беспадстаўна ўжыў гвалт у дачыненні да іншага мужчыны.

У выніку суддзя Алена Жуковіч прызначыла Арцёму абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 4 гады 6 месяцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?