28 чэрвеня адзін з апошніх расійскіх палітыкаў, якія адкрыта выступалі супраць вайны і заставаліся ў Расіі, быў затрыманы і арыштаваны на 15 сутак за «непадпарадкаванне». 

12 ліпеня стала вядома пра крымінальную справу аб «фэйках» пра расійскую армію, распачатую супраць Яшына. Ноччу з 12 на 13 ліпеня, калі канчаўся 15-сутачны тэрмін, палітыка не выпусцілі. 

Нагодай для крымінальнага пераследу стаў стрым у ютубе, падчас якога Яшын казаў аб зверствах расіян у Бучы. 

У ягонай кватэры прайшоў ператрус. Як паведамілі адвакаты, Яшын адмовіўся даваць паказанні. Хутчэй за ўсё раніцай яму высунуць абвінавачанне.

На мінулым тыдні па справе аб «фэйках» муніцыпальны дэпутат Горынаў атрымаў сем гадоў калоніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?