Эйдэн Аслін, Шон Пінэр і Тахар Сааўдун падчас «суда»

Эйдэн Аслін, Шон Пінэр і Тахар Сааўдун падчас «суда»

Гэтымі папраўкамі здымаецца мараторый на выкананне смяротных прысудаў. Гэта зроблена для таго, каб магчы расстрэльваць украінскіх вайскоўцаў, захопленых расійскімі войскамі ў палон.

Найперш пад смяротнай пагрозай апынаюцца тры ўкраінскія байцы іншаземнага паходжання: мараканец Тахар Сааўдун і двое брытанскіх грамадзян, Эйдэн Аслін і Шон Пінэр. Ім нядаўна «судом» «ДНР» былі вынесеныя смяротныя прысуды.

«Суддзямі» гэтыя людзі кваліфікуюцца як найміты, хоць насамрэч гэта не так. Усе трое былі вайскоўцамі ўкраінскай арміі яшчэ да пачатку вайны і былі даўно інтэграваныя ва ўкраінскае грамадства.

Але характэрная асаблівасць сённяшняй Расіі, а тым больш самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» — дэманстратыўная пагарда да міжнароднага права. Таму хоць з ягонага пункту гледжання вайскоўцы мусяць быць абароненыя, на практыцы гэта можа не спрацаваць.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
16