Паводле версіі абвінавачвання, 33-гадовы жыхар Гродна размяшчаў у Telegram-каналах паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады і іх блізкіх, у тым ліку вышэйшых службовых асоб. Таксама ён нібыта выказваў пагрозы гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэмы, прыніжаў іх гонар і годнасць. Судзілі Аляксандра па 35 каментарах, пацярпелымі былі прызнаныя 26 чалавек. 

Крымінальную справу разглядаў суддзя Руслан Гурын. Францкевіч да суда ўтрымліваўся пад вартай.

Абвінавачаны сваю віну прызнаў часткова. На допыце расказаў, што ні з кім з пацярпелых асабіста не знаёмы, аднак пад уплывам «дэструктыўных рэсурсаў» адчуваў непрыязнасць да службовых асоб.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
28