«Звычайную шыльду ўжо зрабілі. Мемарыяльную не атрымаецца: ёсць пастанова Савета Міністраў № 1372, паводле якой падобныя дошкі размяшчаюцца на будынках, дзе вядомы чалавек працаваў або жыў. Мы ў фае будзем рабіць роспіс: адкрытая кніга, на адной старонцы выява Адама Мальдзіса, на другой поўная назва бібліятэкі. Шыльду яшчэ не прымацавалі. Плануем гэта зрабіць да 7 жніўня, 90-годдзя Адама Іосіфавіча», — працытаваў словы дырэктаркі бібліятэкі Наталлі Ачарэтавай сын даследчыка Яраслаў Мальдзіс.

Доктар філалагічных навук, патрыярх беларускай гуманітарыстыкі Адам Мальдзіс памёр 3 студзеня.

Чытайце таксама:

Як Мальдзіс выратаваў архіў Ларысы Геніюш ад чыноўнікаў, што ўчынілі ў яе дома ператрус у пошуках антысавеччыны

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0