Крысціна Юханесан. Фота: greenbelarus.info
Крысціне Юханесан уручылі ноту МЗС, у якой адзначаецца, што Кузнечыкі знаходзяцца ў вышуку і абвінавачваюцца ва ўчыненні грамадска небяспечных дзеянняў, якія цягнуць адказнасць у адпаведнасці з крымінальным заканадаўствам.
З улікам «названых недружалюбных крокаў афіцыйнага Стакгольма кіраўніку амбасады Швецыі даведзены прынятыя беларускім бокам меры ў дачыненні да амбасады і яго супрацоўнікаў», паведамляе прэс-служба МЗС.
Жыхары Віцебска Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі, бацька і сын, у 2020 годзе ўдзельнічалі ў пратэстах. Ратуючыся ад пагоні сілавікоў, яны праз плот пералезлі на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва і паўтара года заставаліся ў амбасадзе. Месяц таму стала вядома, што ім удалося выбрацца з Беларусі і яны цяпер у Латвіі.
Чытайце таксама:
Кузнечыкі пра сюжэт на БТ пра іх уцёкі: Смяяліся некалькі разоў. Целарухі каля амбасады пачаліся толькі пасля нашага інтэрв'ю
Па БТ паказалі, як Кузнечыкі збеглі з амбасады. Шведскія дыпламаты дзейнічалі крэатыўна. Але пытанні застаюцца
«Знаёмы пісаў: ідзі прасі прабачэння, прыбяры свой гонар, а то сядзіш у амбасадзе». Кузнечыкі, якія ўцяклі з Беларусі, расказалі і паказалі, як жывуць цяпер
Кузнечыкі, якія амаль два гады жылі ў пасольстве Швецыі, збеглі з краіны





