Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі на месцы зруйнаваных магіл польскіх жаўнераў у Мікулішках на Ашмяншчыне
У заяве гаворыцца:
«Беларускае гістарычнае таварыства асуджае знішчэнне магіл польскіх жаўнераў у Рэспубліцы Беларусь.
Амаль штодзень да нас даходзяць звесткі пра знішчэнне чарговых магіл: Ашмяны, Багданы, Бабровічы, Іўе, Дындылішкі, Ёдкавічы, Мікулішкі, а цяпер яшчэ Качычы і Ваўкавыск.
У нашай цывілізацыі з'яўляецца нормай павага не толькі да сваіх, але і да чужых жаўнераў, ды нават і ворагаў. Гэта азначае таксама і клопат пра іх годнае пахаванне.
Цяперашняе знішчэнне магіл польскіх жаўнераў — гэта крайняе варварства.
Самазванчы рэжым Лукашэнкі перайшоў чарговую непераадольную мяжу. Мэта гэтых ганебных дзеянняў відавочная — пасварыць польскі і беларускі народы. Мы не даём на гэта сваёй згоды!»





