У новай фармулёўцы дакумент прадугледжвае, што грамадзяне Украіны, прызнаных Расіяй сепаратысцкіх рэспублік на ўсходзе Украіны, а таксама асобы без грамадзянства, якія пастаянна жывуць ва Украіне, могуць звярнуцца з заявамі аб прыёме ў грамадзянства Расіі ў спрошчаным парадку.
Раней прарасійскія крыніцы паведамлялі, што на тэрыторыях Херсонскай і Запарожскай абласцей запрацавалі пункты выдачы расійскага грамадзянства. Пасля пераходу гэтых рэгіёнаў пад кантроль расійскіх вайскоўцаў украінскую мясцовую ўладу там змянілі новыя адміністрацыі, падкантрольныя Маскве.





