Скрын відэа, у якім актывісты аддзялення «Маладой рэспублікі» на складзе распісваюць мінамётныя снарады

Скрын відэа, у якім актывісты аддзялення «Маладой рэспублікі» на складзе распісваюць мінамётныя снарады

«У ноч з 9 на 10 ліпеня ў выніку ўкраінскага налёту быў накрыты склад ракетна-артылерыйскага ўзбраення 1 АК ДНР. Толькі параненых амаль 40 чалавек, колькасць загінулых, па розных падліках, дасягае 20 чалавек. Целы моцна фрагментаваныя, дакладная колькасць невядомая», — піша канал.

Сярод загінулых былі актывісты аддзялення «Маладой рэспублікі» — данецкага філіяла расійскай арганізацыі «Маладая гвардыя Адзінай Расіі».

Паводле канала, украінскі ўдар адбыўся ў тым ліку праз самапіяр кіраўнікоў маладых адзінаросаў.

Як піша канал, 5 ліпеня кіраўнік аддзялення «Маладой рэспублікі» ў г. Ясінаватая Мікаэль Мінасян апублікаваў пост, прызнаўшы ў ім, што грамадская арганізацыя займаецца падвозам боепрыпасаў і абсталяваннем пазіцый.

8 ліпеня ўжо кіраўнік «Маладой Рэспублікі» Кірыл Макараў апублікаваў відэа, як маладзёны на складзе распісваюць мінамётныя снарады, якімі плануюць «працаваць» па ўкраінскім горадзе Аўдзееўка.

Праз паўтара дні УСУ нанеслі па складзе РАУ ўдар.

«Верагодней за ўсё, моладзь проста забылася выключыць тэлефоны, знаходзячыся на рэжымным аб'екце, і радыётэхнічныя комплексы праціўніка засеклі навала актыўных абанентаў на даўно вядомым складзе», — піша канал.

У выніку як мінімум 40 пакалечаных, 20 забітых.

Клас
145
Панылы сорам
9
Ха-ха
60
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1