Такія падлікі прыводзіць BBC News Украіна.

Гаворка ідзе аб ударах па складах і базах у «глыбокім тыле» расійскіх войскаў — за 5-75 кіламетраў ад фронту, адзначаюць журналісты. Сярод такіх выпадкаў выданне называе:

— удары па інфраструктуры Узброеных сіл РФ у Новай Кахоўцы (Херсонская вобласць) і складзе боепрыпасаў у Перавальску (Луганская вобласць), 28 чэрвеня;

— удар па складзе боепрыпасаў у Папаснай (Луганская вобласць), 2 ліпеня;

— удары па дзвюх ваенных базах у Мелітопалі (Запарожская вобласць), 3 ліпеня;

— выбух на базе ў Сняжным (Данецкая вобласць), 4 ліпеня;

— выбух на базе ў «Камаз-цэнтры» ў Данецку і на складзе ў Кадзіеўцы (Луганская вобласць), 5 ліпеня;

— выбухі на базах і складзе ў Вялікім Бурлуку (Харкаўская вобласць), Макееўцы (Данецкая вобласць) і Херсоне, 6 ліпеня;

— удар па нафтабазе ў Данецку, 7 ліпеня;

— выбухі на складах у Шахцёрскім (Данецкая вобласць) і Новай Кахоўцы (Херсонская вобласць, 8 ліпеня.

Інфармацыю і відэа ўдараў журналісты «Бі-бі-сі» сабралі па адкрытых крыніцах — ролікі відавочцаў, паведамленні ваенных карэспандэнтаў, блогераў і мясцовых чыноўнікаў. Некаторыя выпадкі выбухаў пацвердзіла ўпраўленне стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Украіны.

Генштаб УСУ і Мінабароны РФ афіцыйна гэтыя выпадкі не каментавалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?