У гэтым стылі — мары аб ідэальным жыцці: з вытанчанай фігурай, домам, мужам і багаццем. Бо сама Барбі — сімвал раскошы, поспеху (хаця, канечне, пытанне, якога) і стандартаў прыгажосці.

Чарговую хвалю цікавасці гэтаму стылю надае анонс фільма «Барбі» з Марго Робі і Раянам Гослінгам у галоўных ролях (на экраны ён выйдзе ў 2023 годзе).

Модны дом Valentino выпусціў вясной калекцыю Pink PP, чым таксама абудзіў інтарэс да ружовага. Тотал-лук у адценні фуксія — такі дрэс-код прапанавалі дызайнеры.

Фота: valentino.com

Фота: valentino.com

На ружовы паклала вока і Кім Кардаш'ян. А тое, што носіць Кардаш'ян з яе 323 мільёнамі падпісчыкаў у інстаграме, асуджана на трапленне ў трэнды.

Чарговая спроба звярнуць увагу на жанчын, іх праблемы і жаданні ці проста дадаць лёгкасці ў гэтым няпростым свеце? Які б не быў пасыл, ружовы не пакіне яго незаўважаным.

Клас
4
Панылы сорам
17
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3