Фота: Instagram / @wimbledon
Для Ніка Кір'ёса гэта першы фінал «Вялікага шлема». Аднак перад матчам каментатары не спяшаліся безумоўна аддаваць перамогу знакамітаму сербскаму тэнісісту.
Да гэтага фіналу тэнісісты сустракаліся двойчы, і Кір'ёс абодва разы перамагаў Джокавіча, не саступіўшы яму ніводнага сэта.
І пачатак не абяцаў сербу нічога добрага: аддаўшы адну сваю падачу ў сярэдзіне першага сэта, Новак за 32 хвіліны прайграў першую партыю — 4:6.
У 4-м гейме другога сэта Кір'ёс страціў канцэнтрацыю, і Новак дамогся брэйку, утрымаўшы ў выніку сэт 6:3.
У трэцім сэце Джокавіч змог толькі пры канцы ўзяць падачу суперніка і выйграў сэт 6:4.
Чацвёрты сэт скончыўся тай-брэйкам, які выйграў Джокавіч.





