Дзеці ў Чарнігаве пасля абстрэлаў. Фота: AP/Natacha Pisarenko
«Больш за ўсё пацярпела дзяцей у Данецкай вобласці — 348, Харкаўскай — 187, Кіеўскай — 116», — гаворыцца ў паведамленні.
Гэтыя лічбы не канчатковыя, паколькі працягваецца ўдакладненне звестак аб загінулых у месцах вядзення актыўных баявых дзеянняў, у тым ліку горадзе Часаў Яр, па якім учора ўвечары быў нанесены ракетны ўдар.
Па звестках ААН, па стане на 4 ліпеня ад баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны загінула 335 дзяцей. Гэтая лічба ўключае і дзяцей, загінулых на тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей, якія знаходзяцца пад кантролем прарасійскіх сілаў.





