Фота: dbr.gov.ua

Фота: dbr.gov.ua

З 24 лютага ў расійскіх і беларускіх кампаній, якія працавалі ў Кіеве, арыштавалі 9,4 тысяч тон газавага кандэнсату, 94 млн кубаметраў прыроднага газу і 1,1 тысяч тонаў нафты. Пра гэта расказаў кіраўнік Кіеўскай гарадской пракуратуры Алег Кіпер.

Таксама цяпер пад арыштам знаходзяцца 808 чыгуначных вагонаў, 79 рачных суднаў, чатыры асфальтабетонныя заводы, 53 транспартныя сродкі, 87 адзінак будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі, карпаратыўныя правы 8 кампаній, 250 банкаўскіх рахункаў 23 кампаній, восем зямельных участкаў і 36 аб'ектаў нерухомасьці.

Кошт гэтай маёмасці ацэньваецца ў 7,9 млрд грыўняў (прыкладна 270 мільёнаў даляраў).

Суды прынялі рашэнні аб перадачы маёмасці ва ўласнасць дзяржавы на суму звыш 3,5 млрд грыўняў, па астатняй маёмасці хадайніцтвы разглядаюцца.

Пракуроры рэкамендавалі ўкраінскай чыгунцы выкарыстоўваць арыштаваныя вагоны, пакуль будзе знойдзены кіраўнік. Арыштаваную тэхніку і аўтамабілі перададуць украінскаму войску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1