«У доме цалкам знішчаныя два пад'езды. На месцы працуюць ратавальнікі — спрабуюць выратаваць тых, хто апынуўся пад заваламі. Па словах мясцовых жыхароў, там, хутчэй за ўсё, па меншай меры 34 чалавекі, у тым ліку 9-гадовае дзіця», — напісаў губернатар у сваім тэлеграм-канале.
З-пад завалаў ужо дасталі целы 15 загінулых і 5 параненых людзей.





