Рашэнне аб ліквідацыі прыняў уласнік Wannaby. У камандзе працавалі каля 80 чалавек, пасля здзелкі яны сталі супрацоўнікамі Farfetch. У мінскім офісе, па дадзеных ПВТ, працавала 60+ чалавек.

Яшчэ ў 2020 годзе СЕО кампаніі Сяргей Архангельскі расказваў, што кампанія рэлакуе ахвотных. Сёння, здаецца, супрацоўнікаў у Мінску ўжо не засталося, яны працуюць з Літвы, Польшчы і Кіпра.

Wannaby запусцілі ў 2017 годзе Юрый і Аляксей Мельнічкі. Стартап займаецца распрацоўкамі ў сферы AR-commerce — «шопінгу ў дапоўненай рэальнасці». Галоўныя прадукты — праграмы для віртуальнай прымеркі касметыкі (Wanna Nails) і красовак (Wanna Kicks). 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?