«Хочам пералому ў вайне? Тры складнікі… Больш інструментаў — хутчэй зачысцім рускіх», — напісаў Падаляк і пералічыў неабходныя рэчы, якія паскораць перамогу Украіны:

  • HIMARS дазваляюць высокадакладна знішчаць тылавыя базы і лагістыку.
  • Цяжкая артылерыя па лініі фронту дазваляе парытэтна адказваць колькасцю на колькасць.
  • Бранятэхніка для «кулакоў прарыву».

Раней Падаляк падкрэсліваў, што ў вайне з Расіяй ужо пачаўся пэўны пераломны момант — толькі за апошні тыдзень УСУ знішчылі 16 варожых пазіцый з расійскімі казармамі і складамі з боепрыпасамі. Аператыўную паўзу, якую вырашылі ўзяць расіяне, Падаляк акурат і звязвае са значнымі стратамі ў іхняй жывой сіле, тэхніцы і боекамплектах. 

Пра тое, што высокадакладныя і дальнабойныя амерыканскія ракетныя сістэмы HIMARS ужо моцна змянілі становішча на полі бою, напісаў у твітар і міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Паводле яго слоў, большыя пастаўкі HIMARS, амерыканскіх боепрыпасаў і абсталявання павялічаць сілу Украіны і дапамогуць «дэмілітарызаваць тэрарыстычную дзяржаву».

Цяпер ва Украіне дзейнічаюць дзевяць установак HIMARS або аналагічных сістэм. Яны сканцэнтраваныя на ўдарах па тылах расіян, іхніх штабах і складах. Нядаўна ЗША паабяцалі паставіць яшчэ чатыры HIMARS.

Клас
74
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
2