Пры гэтым міністэрства абароны Украіны лічыць, што на гэты момант пагроза ўварвання беларускай арміі малаверагодная.

«Сёння прамой пагрозы з боку Беларусі няма, таму што не створаная групоўка войскаў, не разгорнутая сістэма кіравання гэтай групоўкай», — заявіў 1 ліпеня прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

Але на мяжы з Украінай знаходзіцца сем батальёнаў Узброеных сіл Беларусі, што адцягвае частку рэсурсаў УСУ ад усходняга флангу, дадаў Скібіцкі.

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0