Нядаўна ў TikTok з'явіўся відэаролік, на якім дзіця разбівае аб цагляную сцяну Apple Iphone XS MAX.

Ролік убачыў уладальнік мабільнага тэлефона — жыхар Краснаполля, які і звярнуўся ў міліцыю.

Аказалася, што відэаролік, з надзеяй трапіць у трэнды Тыктока, зняў і выклаў хлопчык, які жыў па суседстве і часта прыходзіў гуляць у двор дома, дзе жыве ўладальнік тэлефона. Падгадаўшы момант, хлопчык незаўважна сцягнуў чужы гаджэт.

За дзеянні сына давядзецца адказаць бацькам. У дачыненні да законнага прадстаўніка хлопчыка склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 1 арт. 10.3 КаАП (невыкананне абавязкаў па выхаванні дзіцяці). Бацькам прыйдзецца кампенсаваць шкоду пацярпеламу.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0